5 фільмаў пра мэнтальнае здароўе. Складанка №1

5 фільмаў пра мэнтальнае здароўе. Складанка №1
5 фільмаў пра мэнтальнае здароўе. Складанка №1

Мы прапануем вам азнаёміцца зь фільмамі, у якіх тым ці іншым чынам закранаюцца пытаньні, зьвязаныя з мэнтальным (псіхічным) здароўем: некаторыя зь іх пра асобныя разлады і групы разладаў, некаторыя зь іх пра тое, якім чынам сацыяльныя стасункі ўплываюць на нашае псіхічнае здароўе, некаторыя зь іх закранаюць праблемы спэцыялізаваных і закрытых установаў, якія ўваходзяць у сыстэму аховы псіхічнага здароўя.

Мы мяркуем, што прагляд ці перагляд дадзеных фільмаў можа  дапамагчы вам задумацца над важнасьцю якасьці сваечасовае і якаснае дыягностыкі і дапамогі ў сфэры аховы псіхічнага здароўя, а таксама над тым, як гэта – мець псіхічны разлад і жыць з гэтым у нашым грамадзтве.

(назвы фільмаў — актыўныя спасылы на падрабязьнейшыя артыкулы)

 

Палёт над гняздом зязюлі (One Flew Over the Cuckoo’s Nest, 1975)

ziaziula

Вы ня можаце скласьці сьпіс фільмаў пра псіхічнае здароўе і не ўключыць у яго класічную стужку 1975 года, заснаваную на аднайменным рамане – “Палёт над гняздом зязюлі”. Рэжысэрам стужкі выступіў Мілаш Форман, а ў галоўнай ролі зьняўся Джэк Нікалсан.

У фільме распавядаецца гісторыя Мака, злачынцы, які ня любіць уладу. Здаецца, што ён не пакутуе на мэнтальны разлад, як і некалькі іншых пэрсанажаў, што знаходзяцца зь ім разам у псіхіятрычнай установе. У фільме падымаюцца тэмы жорсткага абыходжаньня з пацыэнтамі псіхіятрычных установаў у 60-х гадах, крыміналізацыі і ізаляцыі вольнадумцаў, людзей якія крытыкуюць уладу. Таксама ў фільме паказваюцца людзі, якія пакутуюць на трывожныя разлады, эпілепсію, аглухласьць, немату і іншыя дыягназы.

Чорная лебядзь (Black Swan, 2010)

lebiadz

Псіхалягічны трылер ад рэжысэра Дарэна Аранофскі, які ахоплівае некалькі тэмаў, зьвязаных з псіхічнымі разладамі. Агульнай тэмай стужкі, як мяркуюць некаторыя, зьяўляецца мэтафара аб тым, якім коштам даецца спроба дасягнуць дасканаласьці. Наталі Портман грае ролю прафэсійнай балерыны, якая пакутуе на разлад харчовых паводзінаў, а таксама на хранічныя галюцынацыі. І, хаця сапраўднасьць галюцынацыяў зьяўляецца спрэчнай, Ніна сапраўды пакутуе на такі разлад харчовых паводзінаў, як нэрвовая булімія.

У дадзеным фільме закранаецца шмат тэмаў па-за межамі псіхічных разладаў, але аўтарам наўмысна была нададзеная вялікая ўвага праблеме разладаў харчовых паводзінаў у танцавальным сьвеце, якія дагэтуль працягваюць існаваць. Харчовыя разлады зьяўляліся сур’ёзнай праблемай доўгі час, але дасягнулі піку цягам апошніх дзесяцігодзьдзяў. Нэрвовая анарэксія – адзін з самых распаўсюджаных харчовых разладаў, на сёньня лічыцца адным з самых сьмяротных псіхічных разладаў.

Байцоўскі клюб (Fight Club, 1999)

klyub

Фільм, зьняты ў 1999 годзе рэжысэрам Дэвідам Фінчэрам, за аснову якога ўзяты аднайменны раман Чака Паланіка. У ім распавядаецца гісторыя ад імя звычайнага Джо (Эдвард Нортан) і мача-вырабніка мыла Тайлера (Брэд Піт), якія сустракаюць адзін аднаго ў самалёце. Стужка, чый выпуск застаўся амаль без увагі, сталася культавай.

Цягам фільма закранаецца вельмі шмат тэмаў, але дысацыятыўны асабовы разлад праходзіць чырвонай стужкай скрозь яго. Аўтар глыбока незадаволены сваім жыцьцём і працай, і безсьвядомасна пераўтвараецца ў Тайлера, каб кампэнсаваць ягоныя меркаваныя нястачу маскуліннасьці і моцы. Дадзенае ўяўленьне ёсьць цікавым само па сабе, але яно вельмі далёкае ад рэчаіснасьці людзей, якія пакутуюць на дысацыятыўны разлад асобы. Шматлікія людзі з гэтым мэнтальным разладам пакутуюць на траўму разьвіцьця, натханьне (унушэньне) ці разьвіцьцё хваробаў па невядомых прычынах.

Нягледзячы на тое, якім фантастычным малюецца стан аўтара ў фільме, гэта вельмі дакладнае адлюстраваньне таго, наколькі дысацыятыўны разлад асобы можа быць прымальным (легітымным) і, часьцяком, інтэнсіўным.

Падмена (Changeling, 2008)

padmiena

Гэта псіхалягічная драма, напісаная Майклам Страчынскім і зьнятая Клінтам Іствудам, якая распавядае пра выкраданьне дзяцей, пазбаўленьня жанчын правоў, палітычную карупцыю, жорсткае абыходжаньне з пацыэнтамі псіхіятрычных установаў і наступствы гвалту.

Гісторыя часткова базуецца на сапраўдных падзеях, якія мелі мейсца ў 1928 годзе – справе Вайнвільскага куратніка, калі Хрысьціна Колінз (Анджэліна Джолі), маці аднаго са зьніклых дзяцей, разумее, што павернуты ёй хлопчык не зьяўляецца ейным сынам. Аднак, калі яна спрабуе патлумачыць і даказаць гэта ўладам і паліцыі, яе вызнаюць вар’яткай і няздольнай выконваць абавязкі маці і зьмяшчаюць у лякарню з дыягназам “Код 12”, пад якім тады зьмяшчаліся людзі, небясьпечныя для грамадзтва. І ўжо падчас знаходжаньня ў лякарні яна высьвятляе, што насамрэч азначае гэты дыягназ і кім ды для чаго ён выкарыстоўваецца.

Ларс і сапраўдная дзяўчына (Lars and the Real Girl, 2007)

lars

Камэдыйная драма рэжысёра Крэйга Гілеспі. Раян Гослінг грае ролю сацыяльна няўклюднага маладога чалавека Ларса, які выбудоўвае рамантычныя стасункі з сэкс-цацкай Біянкай.

Гісторыя Ларса – чарговы выдатны фільм, які дэманструе тое, наколькі важнымі зьяўляюцца мясцовая супольнасьць і сям’я, калі справа датычыцца аднаўленьня пасьля мэнтальнага разладу і нэрвовага зрыву. Ларс – малады чалавек, чыя маці памерла, калі ён быў яшчэ дзіцёнкам, чый бацька, што быў аддалены ад яго, таксама памірае напачатку фільма, а брат зьехаў з горада, як толькі дасягнуў неабходнага для таго ўзросту. У Ларса страх блізкасьці і ўкладаньняў у іншых людзей, якія вынікаюць з вельмі сапраўднага страху адмовы (быць кінутым). Ягоныя стасункі зь Біянкай безумоўна зьяўляюцца мэханізмам рашэньня дадзеных праблемаў і, выкарыстоўваючы яе (за падтрымкай ягонага псіхолага і групы неабыякавых суседзяў) у Ларса атрымліваецца выбудаваць стасункі зь іншымі людзьмі і ўцягнуцца ва ўзаемадзеяньні зь імі, якія прыводзяць да таго, што Біянка становіцца больш непатрэбнай.

Прыемнага прагляду і развагаў!

Ваш комментарий будет первым

Написать ответ

Выш Mail не будет опубликован


*