Як клапаціцца пра сваё псіхічнае здароўе?

10 кастрычніка – Сусьветны Дзень псіхічнага здароўя.

Гэта штогадовая міжнародная падзея ў сфэры адукацыі, асьветы і інфармаваньня пра псіхічнае здароўе.

Даглядаць за ўласным эмацыйным станам і самаадчуваньнем вельмі важна для псіхічнага здароўя.

Мы вырашылі перакласьці топ-10 парадаў ад http://www.barrbeaconschool.co.uk/ пра тое, як клапаціцца пра сваё псіхічнае здароўе:

РАЗМАЎЛЯЙЦЕ ПРА СВАЕ ПАЧУЦЬЦІ

Размовы пра свае пачуцьці дапамогуць вам захоўваць душэўную раўнавагу ў тыя моманты, калі вам псіхалагічна цяжка. Гэта тая частка добрага самаадчуваньня, за якую вы нясеце адказнасьць, і гэта тое, што вы можаце зрабіць, каб заставацца здаровым

ДОБРА СІЛКУЙЦЕСЯ

Існуе моцная ўзаемная сувязь паміж тым, што мы ямо і тым, як мы пачуваемся – напрыклад, кафеін і цукар аказваюць імгненны эфект. Але і ваш звычайны спосаб сілкаваньня наўпрост уплывае на ваш псіхалагічны стан.

ПАДТРЫМЛІВАЙЦЕ СУВЯЗЬ З БЛІЗКІМІ

Сябры і сям’я могуць даваць адчуваньне прыняцьця і клопату. Яны могуць падказаць іншыя спосабы глядзець на тое, што адбываецца ў вашай галаве. Яны могуць падтрымаць вас у вашай працы, дапамагчы захаваць сувязь з рэчаіснасьцю, а таксама дапамагчы вырашыць канкрэтныя задачы.

РАБІЦЕ ПЕРАПЫНКІ

Зьмена мейсца ці тэмпа можа быць карыснай для вашага псіхічнага здароўя. Гэта можа быць пяціхвілінная паўза для прыборкі пакоя, шпацыр з сабакам, прабежка ці знаёмства з чымсьці новым на выходных зь сябрамі і сям’ёй. Некалькіх хвілін можа быць дастаткова, каб зьняць стрэс.

ПРЫМАЙЦЕ СЯБЕ ТАКІМІ, ЯКІЯ ВЫ ЁСЬЦЬ

Некаторыя з нас весяляць людзей, некаторыя добра разьбіраюцца у матэматыцы, іншыя гатуюць фантастычныя стравы. Некаторыя з нас падзяляюць той лад жыцьця, які дамінуе ў мясцовым атачэньні, іншыя ёсьць вельмі непадобнымі. Мы ўсе розныя і гэта добра!

БУДЗЬЦЕ АКТЫЎНЫМІ

Фізічныя практыкаваньні зьмяняюць хімічную актыўнасьць мозга, што дазваляе вам пачувацца добра. Сталыя практываньні могуць падвысіць вашу самаацэнку і дапамагчы канцэнтравацца, спаць, выглядаць і пачувацца лепей. Практыкаваньні таксама дапамагаюць захоўваць мозг і іншыя жыцьцёваважныя органы здаравейшымі.

ЗЬВЯРТАЙЦЕСЯ ПА ДАПАМОГУ

Ніхто з нас не супэрмэн/-вумэн! Усе мы час ад часу адчуваем сябе стомленымі і перагружанымі, асабліва, калі ўсё валіцца з рук. У выпадках, калі сытуацыя выходзіць з-пад кантролю і вы адчуваеце, што не спраўляецеся – зьвяртайцеся па дапамогу.

ЗАЙМАЙЦЕСЯ ТЫМ, ШТО Ў ВАС ДОБРА АТРЫМЛІВАЕЦЦА

Чым вы любіце займацца? Падчас якіх заняткаў вы цалкам пагружаецеся ў працэс? Чым вы любілі займацца раней? Задавальненьне, асалода – гэта тое, што заўседы памяньшае стрэс. Дзейнасьць, якая вам падабаецца, і разуменньне, што ў вас гэта добра атрымліваецца, несумненна, павышае самаацэнку.

КЛАПАЦІЦЕСЯ ПРА ІНШЫХ

Клопат пра іншых вельмі часта зьяўляецца важнай часткай захоўваньня стасункаў з нашымі блізкімі. Гэта нават можа рабіць людзей бліжэй адзін да аднаго…

КЛАПАЦІЦЕСЯ ПРА СЯБЕ!

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*