Публічная дыскусія “правы чалавекаVSпсіхічнае здароўе” у Гомелі

afisha_gml

Запрашаем вас на публічную дыскуію па пытаньнях правоў чалавека ў сфэры аховы ментальнага здароўя!

Ці ведаеце вы, што цягам жыцьця ледзь ня кожны 4-ты чалавек пакутуе на псіхічныя разлады? У якіх выпадках можна прымусова аказваць псіхіятрычную дапамогу, а ў якіх не? Як якасьць сфэры аказаньня псіхічнае дапамогі ўплывае на грамадзтва?
Падчас сустрэчы ўдзельнікі Магілеўскае праваабарончае групы, якія апошнія пару год спрабуюць займацца гэтай тэмай, падзеляцца з вамі сваім досьведам і прапануюць абмеркаваць асноўныя выклікі, якія стаяць перад правамі чалавека ў такой складанай сфэры, як псіхічнае здароўе і псіхіятрычная дапамога.

Сустрэча адбудзецца ў аўдыторыі №36 бізнэс-цэнтра “Пушкін-плаза” (Гомель, вул. Пушкіна 2)

15 лістапада (аўторак), пачатак а 18:30.

Будзем вельмі ўдзячнымі за распаўсюд інфармацыі. Сустрэча ў Facebook і ВКонтакте.
Запрашаем усіх, бо гэтая тэма датычыцца кожнага.

Падобныя сустрэчы ўжо адбыліся ў Магілеве і Менску.

Па любых пытаньнях вы можаце зьвяртацца па postmph@gmail.com

afisha_gml_1

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*