Стыгматызацыя

Пра стыгму і дыскрымінацыю

Вельмі верагодна, што аднойчы ты, хто-небудзь з тваіх сяброў, калегаў або сваякоў спазнае праблемы з псіхікай. Вакол псіхічных разладаў усё яшчэ шмат забабонаў, невуцтва і страху. Стаўленьне людзей да тых, хто пакутуе на праблемы з псіхічным здароўем, разумее пад сабой тое, што ім цяжэй працаваць, заводзіць сяброў і, увогуле, весьці паўнавартаснае жыцьцё.

Што такое стыгма і стыгматызацыя?

стыгма

Стыгматызацыя (ад грэч. Στiγμα – стыгма, цэтлік, таўро) – гэта працэс вылучэньня групы людзей на падставе непрымальных адхіленьняў ад нормы ў мэтах ужываньня грамадзкіх санкцый. Стыгма ўключае ў сябе праблему ведаў (невуцтва), адносінаў (забабоны, прадузятасьці) і паводзінаў (дыскрымінацыя).

Стыгматызацыя зьяўляецца распаўсюджанай праблемай для людзей з псіхічнымі разладамі, чаму надаецца ўсё больш увагі ва ўсім сьвеце.

Забабон (наз.) – перакананасьць у тым, што ў пэўных адносінах чалавек непрымальна адрозьніваецца ад астатніх, што вядзе да прадузятага стаўленьня і дыскрымінацыі.

Як могуць уплываць забабоны?

уплыў стыгмы

Сяброўства, праца, падтрыманьне сябе ў добрай фізічнай форме, заставацца здаровым чалавекам … гэта ўсё складнікі звычайнага жыцьця. Але забабоны вакол псіхічных разладаў ускладняюць жыцьцё людзям, якія псіхічна нездаровыя.

Забабоны абмяжоўваюць людзей. Часта людзям складана казаць іншым пра свае праблемы з псіхічным здароўем, бо яны баяцца негатыўнай рэакцыі. І калі яны ўсё ж такі гавораць пра іх, пераважная большасьць аказваецца незразумелымі з боку сваіх блізкіх, а сябры, калегі па працы і суседзі пачынаюць іх пазбягаць або ігнараваць.

Забабоны перашкаджаюць людзям займацца штодзённымі справамі. Звычайныя заняткі, такія, як паход у краму ці паб, паездка куды-небудзь або ўступленьне ў клюб становяцца складанейшымі для псіхічна нездаровых людзей. Больш за тое, амаль чвэрць людзей з псіхічнымі разладамі атрымала адмову ад страхавых або фінансавых кампаніяў*, з-за чаго падарожнічаць, валодаць нерухомасьцю або пачаць сваю справу становіцца вельмі складана.

Забабоны не даюць людзям атрымаць і захаваць працу. Людзі з праблемамі псіхічнага здароўя маюць самы высокі паказчык жаданьня працаваць сярод усіх груп інваліднасьці*, але пры гэтым паказчык працуючых людзей у гэтай групе – найменшы. Траціна людзей паведамляе, што іх адхілілі або прымусілі адмовіцца ад сваёй пасады, і 70% сушукальнікаў адклалі пошук працы, бо асьцерагаліся несправядлівага стаўленьня.

Забабоны не дазваляюць людзям зьвяртацца па дапамогу. Вядома, што, калі людзі ўпершыню сутыкаюцца з псіхічным разладам, яны не зьвяртаюцца па дапамогу на ранніх стадыях, а прыходзяць у сацыяльныя службы тады, калі крызіс ужо дасягнуў піка.

Забабоны негатыўна ўплываюць на фізічнае здароўе. Вядома, што фізычны стан людзей з псіхічнымі разладамі горшы, у параўнаньні са станам сярэдняга чалавека, а праблемы з іхнім фізычным здароўем часта падвяргаюцца няслушнай інтэрпрэтацыі. У выніку людзі з самымі сур’ёзнымі псіхічнымі праблемамі ў сярэднім паміраюць на 10 гадоў раней.

Як я магу дапамагчы?

Вы можаце дапамагчы нам стварыць грамадства, у якім праблем з псіхічным здароўем не саромеюцца і не захоўваюць іх у таямніцы, дзе гэта не вядзе да дыскрымінацыі і абмежаваньняў.

Вы можаце дапамагчы нам палепшыць сыстэму аховы псіхічнага здароўя, якая дазваляе дыягнаставаць праблемы з псіхічным здароўем на ранніх этапах і эфэктыўна дапамагаць, паважаючы правы і годнасьць кожнага чалавека.

Вы можаце пераканацца ў тым, што ваш сябар ці сваяк не баіцца казаць пра свае праблемы ці ведае, куды яму звярнуцца па дапамогу.

Дайце абяцаньне змагацца з забабонамі пра псіхічныя расстройствы і дыскрымінацыяй.

Мы запрашаем вас сумесна шукаць магчымыя шляхі вырашэньня дадзеных праблемаў і спрабаваць зьмяніць сытуацыю да лепшага.

* – Па дадзеных кампаніі Time to change.

 

Сьпіс навінаў рубрыкі праблема стыгматызацыі.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*